Калі цябе за мяжой затрымала паліцыя. Ведай свае правы
Адзін з беларускіх слухачоў радыё Рацыя запытаў у нашага эксперта, ці мае права паліцыя на тэрыторыі ЕС на затрыманне, вобшук багажу ды самахода грамадзян Беларусі?
У нашага эксперта не было сумневу:
– Паліцыя робіць сваю працу. Амаль кожны з нас трапляў на паліцыю якая правярала нашы дакуманты. Але калі вы ніколі не мелі праблем з паліцыяй, хутчэй за ўсё не будзеце ведаць як сябе паводзіць у такой сітуацыі. Вы павінны ведаць, якія паўнамоцтвы есць у польскай паліцыі, тое, на што яна мае права, а на што не.
Паліцыя можа загадваць і выконваць каманды, але толькі тады, калі яна выконвае задачы, пералічаныя ніжэй.
1) праверка дакумантаў – для таго, каб вызначыць асобу.
Тым не менш, афіцэр не можа рабіць гэтага без падстаў. Ён заўсёды павінен назваць прычыну, напрыклад, дарожны кантроль, падабенства да асобы, якая ў вышуку.
2) затрыманне – калі мы з’яўляемся пагрозай не толькі для жыцця або здароўя людзей, але і маёмасці (напрыклад, пранікненне ў краму або аўтамабіль )
3) дагляд чалавека, аўтамабіля, памяшкання – супрацоўнікі паліцыі праходзяць спецыяльную падрыхтоўку, каб зрабіць гэта ў адпаведнасці з законам, і тым не менш, на практыцы гэта выклікае шмат спрэчак і блытаніны. Увага! Паліцыя можа абшукаць пэўнае памяшканне, калі гэта абгрунтавана падазрэннем, што чалавек або рэчы знаходзяцца ў вышуку, напрыклад пошук цыгарэт. Паліцыя можа правесці ператрус па пастанове суда, пракурора, разведкі, мытні, фінансавага кантролю. ВАЖНА ! – Але толькі на працягу дня , гэта значыць з 6:00 да 21:00. Чалавек, у дачыненні да якога гэта робіцца, не толькі мае права быць там, але і мае прапанаваць сведку.
4 ) прадстаўленне на асабісты кантроль – дагляд багажніка машыны, калі ёсць абгрунтаваныя падазрэнні ў здзяйсненні “злачынства”, напрыклад, кантрабанда акцызных тавараў – алкаголю, цыгарэт, паліва або захоўванне наркотыкаў. Пры асабістым кантролі жанчын вядома павінна аглядаць жанчына, а мужчын – мужчына, пошук павінен праводзіцца ў асобным пакоі. Даглядаемы можа запатрабаваць прысутнасці названых ім сведкаў.
Тэхнічны агляд транспартных сродкаў.
Права спыняць і даглядаць транспартны сродак мае любы прадстаўнік паліцыі, незалежна ад аддзелу, у якім ён служыць. Аднак, толькі супрацоўнікі дарожнай паліцыі выконваць праверку, якая можа патрабаваць спецыяльных ведаў. Гэта, напрыклад, кантроль тэхнічнага стана аўтамабіля, праверка цвярозасці кіроўцы, вызначэнне хуткасці руху радарам.
Паліцэйскі не ў форме можа спыніць толькі на жылой прасторы. Ён таксама не можа спыніць машыну рукой, ён павінен выкарыстаць для гэтага жэзл. Таксама ён павінен адразу паказаць пасведчанне без запыту ад затрыманага.
Апрануты ў форму афіцэра паліцыі можа кіраваць аўтамабілем маркіраваным або немаркіраваным . Яго форма павінна мець адлюстроўваючыя элементы незалежна ад пары года і сутак.
Вы маеце права на:
1) Праглядзець пасведчанне, без яго нават не адказаць на пытанне “якая гадзіна?”.
2) Вы можаце запісаць ідэнтыфікацыйныя нумары ўсіх супрацоўнікаў паліцыі, якія да вас звяртаюцца. Зрабіце гэта, бо ў паніцы лёгка забыцца пра гэта.
3) Калі вы знаходзіцеся на сваёй уласнасці, або ў арэндаванай кватэры патрабуйце ордэр на ператрус. Калі вы дазволіце ўвайсці ім без ордэра, хутчэй за ўсе вы яго не пабачыце.
4) Вы маеце права адмовіцца адкрыць дзверы для паліцэйскага, які не мае ордэру на ператрус. Калі вас хочуць дапытаць, патрабуйце пісьмовага паведамлення.
5) Не адказваць на пытанні, калі ў вас ёсць хоць нейкае падазрэнне, што вашы словы могуць быць выкарыстаны супраць вас.
6) Калі вас спыніў дарожны кантроль і патрабуе адчыніць, адкрыйце багажнік . Памятаеце, што няма ніякага права гэта рабіць, калі яны не маюць дазвол на вобшук. Адыдзіце ад машыны, пакажыце ручку багажніка і скажыце: “Калі ласка, зрабіце гэта самы, гэта кнопка, каб адкрыць багажнік , я не буду ўмешвацца”. У большасці выпадкаў паліцэйскі вырашыць не рабіць вобшук. Калі не, то ў вас ёсць права падаць скаргу ў сувязі з злоўжываннем уладай. Скарга будзе эфектыўнай, калі афіцэр не знаходзіць нічога, аднак калі правозіце кантрабанду тавараў – цыгарэты, наркотыкі , то вы самы вінаваты….
Для сябе вы можаце запытаць пратакол і падаць пісьмовую заяву пра яго копію аб прычынах дагляду, але верагодна яны прыдумаюць прычыну яго не рабіць.
Майце на ўвазе, што ў Польшчы не толькі ў паліцыі ёсць паўнамоцтвы па дагляд жылля ці аўтамабіляў. Такое права мае таксама:
1) Мытная служба;
2) Пагранічная;
3) Цэнтральнае бюро расследаванняў (CBI);
4) цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (ЦБА);
5) Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW);
6) ваенная паліцыя;
А таксама ў абмежаванай ступені: казначэйскія службы, ваеннай разведкі, Бюро па абароне ўрада (BOR)
Тым не менш, не мусіце нічога баяцца, калі вы не здзяйснялі ніякага злачынства або правапарушэння ў Польшчы ці іншай краіне Еўразвязу.