Калі ў Беластоку запрацуе сістэма роварнага пракату?
Каронавірус унёс змены ў сістэму гарадской роварнай камунікацыі. Звычайна ў гэты час беластачане і жыхары гораду ўжо маглі карыстацца роварамі напракат, сёлета гэта стане магчымым у канцы чэрвеня – ліпені.
Як распавёў падчас анлайн-канферэнцыі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, з пераможцам таргоў – а гэта фірма Nextbike Polska – днямі падпісалі дамову:
– Спадзяюся, што яшчэ пад канец чэрвеня. Буду прыкладаць усе высілкі, каб можна было гэтыя ровары запусціць яшчэ ў чэрвені, хоць згодна з умовай маюць на гэта 60 дзён.
Цяпер сістэма BiKeR у Беластоку – гэта 54 роварныя станцыі і 605 ровараў, у тым ліку 50 з іх маюць сядзенні для дзяцей, 12 – гэта тандэмы і 23 ровары – дзіцячыя. Гарадскія ровары цешацца папулярнасцю сярод жыхароў і гасцей горада.
Беларускае Радыё Рацыя