Калі Украіна зможа вярнуць свае тэрыторыі?



Цягам бліжэйшых двух гадоў Украіна зможа вярнуць усе свае тэрыторыі – такім шанец ёсць.

У гэтым перакананы беларус Валянцін Цішко, які ў ваенны час працягвае жыць на ўкраінскай тэрыторыі. У свядомасці людзей контрнаступ ідзе ўжо даўно, мяняюцца толькі поры года:

– Я чакаю контрнаступу, я спадзяюся, што ён хутка пачнецца. Мне не шаснаццаць і я не будую „паветраных замкаў”, што за тры дні вернем усё на месцы. Я думаю, што паціху Украіна будзе ісці ў наступ і адваёўваць свае тэрыторыі.

Ён дадаў, што большасць украінцаў пазітыўна глядзіць на верагодныя вынікі вайны. І яны гатовыя чакаць столькі, колькі спатрэбіцца для вызвалення ўкраінскіх тэрыторый.

Беларускае Радыё Рацыя