Калі варта чакаць зменаў на ўкраінска-расейскім фронце?
Толькі ў сакавіку і красавіку варта чакаць зменаў на фронце. Пры гэтым вайна хутка не скончыцца. У гэтым перакананы ўкраінскі грамадскі дзеяч Антон Комар, які жыве ў Кіеве.

Ён адзначыў, што цяпер адчуваецца напружанне ў грамадстве ў сувязі з набліжэннем 24 лютага:
– У цэлым, калі казаць пра сітуацыю, то яна застаецца прыблізна ў тым жа становішчы, якім і была. Адзінае, што гадавіна. Народ з перасцярогай рэагуе на 24-га лютага. Трохі трывожна, асабліва апошні тыдзень.
Расейская агрэсія з актыўнымі баявымі дзеяннямі на ўкраінскай тэрыторыі цягнецца ўжо 364 дні. Гадавіна вайны выпадае на бліжэйшую пятніцу.
Беларускае Радыё Рацыя
