Кальцавую развязку ў Варшаве прапануюць назваць імем Рамана Бандарэнкі



ЦБС і Вольная Беларусь выступілі з ініцыятывай надання адной з кальцавых развязак Варшавы імя Рамана Бандарэнкі.

Цытата з прэсавага рэлізу: «Упэўненыя, што ў самай бліжэйшай будучыні імёны герояў беларускай рэвалюцыі з’явяцца і на вуліцах нашых гарадоў. Нашу ініцыятыву ўжо падтрымалі многія муніцыпальныя дэпутаты Варшавы і польскага Сейма.

Таксама мы запусцілі петыцыю да мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага з просьбай падтрымаць нашу прапанову».

Акрамя таго, ЦБС запусціў галасаванне Global Belarusian Solidarity Award. Галасаванне праходзіць у 10 намінацыях, якія ахопліваюць усе сферы беларускіх пратэстаў ад тэлеграм-каналаў да самых смелых учынкаў мінулага года. Цырымонія ўручэння прэміяў пройдзе ў рэжыме анлайн 26 сакавіка на канале Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

Беларускае Радыё Рацыя