Каля 1,5 тыс мігрантаў спрабавалі ўзяць штурмам Еўратунэль
Каля 1,5 тысячы нелегальных мігрантаў у ноч на сераду зноў паспрабавалі трапіць з Францыі ў Вялікабрытанію праз Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш, адзін мігрант загінуў, пажарныя раніцай знайшлі яго цела, паведамляе ў сераду агенцтва Франс Прэс.
У ноч на аўторак каля дзвюх тысяч нелегальных мігрантаў ўжо спрабавалі ажыццявіць аналагічную пераправу праз праліў. Нелегальныя мігранты, якія пражываюць у прэфектуры Па-дэ-Кале, шукаюць любыя магчымасці, каб перасекчы Ла-Манш і апынуцца ў Вялікабрытаніі.
Зараз у Кале знаходзяцца каля 1,5 тысячы мігрантаў. Іх колькасць значна ўзрасла ў апошні час. Большая частка мігрантаў збегла ў Францыю з Эрытрэі, Судану і Самалі.