Каля 4 тысяч грамадзян Іраку пакінулі памежжа



Каля 4 тысяч грамадзян Іраку вярнуліся на радзіму з літоўска-беларускага памежжа.

Ілюстрацыйнае фота.

Кіраўнік МЗС Іраку Фуад Хусэйн заявіў, што ўрад краіны вярнуў на радзіму каля чатырох тысяч іракцаў, якія апынуліся ў пастцы на беларуска-літоўскай мяжы.

Адпаведная інфармацыя была агучана падчас сустрэчы Хусэйна з міністрам замежных справаў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам.

Паводле кіраўніка МЗС Іраку, пры дапамозе краін ЕЗ атрымалася вярнуць на радзіму каля 4 тысяч іракцаў. Ландсбергіс таксама нагадаў, што Ірак стаў першай дзяржавай, якая скасавала авіярэйсы ў Беларусь, што выкарыстоўваліся для арганізацыі нерэгулярнай міграцыі.