Каля будынка Еўракамісіі ў Варшаве беларусы трымаюць галадоўку



Ля сцен будынка Еўракамісіі ў Варшаве пяцёра беларусаў аб’явілі галадоўку.

Маладыя людзі патрабуюць ад Еўропы ўвядзення новых санкцый, якія дапамаглі б спыніць генацыд і тэрор у Беларусі, кажа Стася Гліннік, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча:

– Мы дамагаемся эканамічных санкцый у бок Лукашэнкі і яго рэжыму. І таксама мы хочам, каб гэты рэжым прызналі тэрарыстычным. Гэты радыкальны метад таксама быў абраны, таму што вельмі шмат увагі звяртаюць на такі радыкальны пратэст.

Дыяна – адная з лідарак студэнцкага страйку ў Беларусі:

– Зараз у Беларусі вельмі цяжка. Не рабіць нічога – проста немагчыма!

Прадстаўнік Еўракамісіі прынёс галадуючым электрычны падаўжальнік і прапанаваў звяртацца пры любой бытавой праблеме. Удзельнікі галадоўкі ўпэўнены, што іх ахвяра недарэмная. Еўразвяз павінен санкцыямі дапамагчы Беларусі прыйсці да дэмакратычных перамен.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя