Каля польска-беларускай мяжы знойдзена цела мужчыны



Сёння раніцай патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляшскім ваяводстве знайшоў цела мужчыны. У гэтым памежным раёне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

Вёска Кусьцінцы знаходзіцца ў Сакольскім павеце ў закрытай зоне каля польска-беларускай мяжы. Памежнікі, якія патрулявалі гэты раён, адразу пасля выяўлення цела звярнуліся ў паліцыю. «Зараз паліцыя пад наглядам пракуратуры праводзіць працэсуальныя і ідэнтыфікацыйныя дзеянні», — паведаміў парталу onet.pl прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.

Ён дадаў, што на дадзены момант паліцыянты не знайшлі ніякіх дакументаў на трупе мужчыны, таму цяжка вызначыць, хто быў гэты чалавек і як ён апынуўся ў гэтай лясістай мясцовасці.

Справай займаецца раённая пракуратура ў Саколцы. Гэта ўжо дзявятая смерць мігранта на мяжы.

 Фота: Artur Reszko / PAP