Каля Саколкі загінуў 43-гадовы кіроўца з Гародні
Трагічны выпадак недалёка ад Саколкі. 20 студзеня раніцай, прыкладна ў 7.25, на ваяводскай дарозе № 671 каля вёскі Тшцянка, загінуў 43-гадовы кіроўца з Гародні.
Павдле папярэдняй інфармацыі, кіроўца згубіў кантроль над машынай і з’ехаў ў прыдарожны роў. Аўтамабіль перакуліўся, аднак дахам убіўся ў пень ад дрэва. Кіроўца загінуў на месцы.
Ратавальнікі прыгадваюць, што на дарогах у рэгіёне – складаныя ўмовы. На згаданай ваяводскай дарозе, на некаторых участках ляжыць слой збітага снегу і лёду. Хуткасць не павінна перавышаць 60-ці км на гадзіну.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота isokolka.eu