Каля сотні бежанцаў не можа перасекчы мяжу
Каля сотні чалавек не можа перасекчы беларуска-польскую мяжу. У сувязі з пандэміяй абвастрылася пытанне правоў бежанцаў. Каля сотні грамадзянаў іншых краінаў зараз знаходзіцца ў Берасці ў чаканні прытулку ў Еўропе.
Большасць з іх пакуль зышла на самаізаляцыю і мае патрэбы ў леках і адзенні, адзначыла каардынатарка накірунку абароны правоў чалавека замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства Human Constanta Эніра Браніцкая:
– Можна сказаць, што гэта права — права прасіць прытулак, сапраўды, нейкім чынам можа быць абмежаваным у сітуацыі такіх экстраных як надзвычайная сітуацыя ці нешта накшталт таго. Але ў той жа час дзяржава павінна прадугледзець іншыя варыянты, як, напрыклад, нейкія каранцінныя меры на мяжы ці нешта яшчэ. І ў цэлым не павінны так адвольна закрываць свае межы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Мы спрабуем максімальна адсочваць сітуацыю, нават глядзім, ці хапае прадуктаў. Зараз крытычных момантаў няма, але яны магчымыя, дадала Эніра Браніцкая.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце