Калядаванне ў дзіцячым садку № 14 Беластока



Калядаванні прайшлі ў дзіцячым садку № 14 Беластока. Кожная з пяці беларускамоўных груп паказала сваё адмысловае выступленне для бацькоў ды гасцей.  Кажа выхавацелька Ева Гняздоўская:

– Рэпертуар залежаў ад настаўніц. Кожная старалася, каб гэта выглядала як найпрыгажэй. Дзеткі проста любяць такую форму працы, яны вельмі любяць рэпетыцыі. Мы працавалі больш за два месяцы над сцэнарыем, дзеткі вывучылі свае ролі ў садку. І не толькі свае ролі, але і ролі іншых памяталі. Скажу, што дзеці вельмі любяць працаваць на беларускай мове. Такія народныя, абрадавыя рэчы ім проста па душы.

У дзіцячым садку № 14 шмат мерапрыемстваў для бацькоў і дзяцей ладзіцца на беларускай мове. Ужо зусім хутка садок гасцінна адчыніць свае дзверы перад дзядулямі ды бабулямі з нагоды іх свята.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток