Калядкі ў аджарскім Батумі
Беларускія калядоўшчыкі павіншавалі дзетак і дарослых у аджарскім Батумі традыцыйнымі спевамі і вершамі.

Агулам калядоўшчыкі завіталі па дзясятку адрасоў, куды іх запрасілі беларускія сем’і, што жывуць у Аджарыі. Кажуць бацькі дзетак, якім вельмі спадабалася традыцыйнае свята:
– Вельмі добрыя атрымаліся калядкі, калядоўшчыкі ўсе цікавыя, але мядзведзік лепшы за ўсіх.
– Вельмі крутыя вершы, вельмі крутыя калядоўшчыкі, аўтарскія, актуальныя як ніколі.
– Надзвычай пацешыла. Гэта самае сапраўднае ачышчэнне рытуалам, якое надзвычай патрэбнае. Калі шмат людзей, традыцыі, ведаючы спевы, правільныя танцы, як гэта здаўна рабілася. Пажадалі нам дабра, а мы наўзаем хацелі аддаць гэтае дабро. Цяпер я ўпэўнена, што ў наступным годзе ўсё будзе цудоўна.
Чакаецца, што калядоўшчыкі працягнуць віншаванне беларускіх дзетак да 7 студзеня, калі ў Грузіі праваслаўная царква адзначае Раство Хрыстова па юліянскаму календару.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
