Калядкі ў выкананні трох пакаленняў



Тры пакаленні калядоўшчыкаў сустрэліся на штогадовым аглядзе “Гвязда і калядка”.

DSC02130

На сцэне прагучалі як традыцыйныя песні, так і сучасныя – на беларускай мове, царкоўнаславянскай і на падляшскіх дыялектах.

– Прыйшла паслухаць калядкі, трошкі пакаледаваць. Мы з дачкой часта спяваем, але дома, гэта не тое, што тут.

– „Калядкі” бываюць штогод. Збіраемся і спяваем старыя і новыя калядкі.

Васіль Сегень – намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурніцкага таварыства – арганізатар агляду:

– Цешыць тое, што мы збіраем вялікую колькасць і ўдзельнікаў, і публікі. Акрамя нашых сталых удзельнікаў – хораў, калектываў – выступаюць тыя, хто толькі ў гэтым мерапрыемстве бяре ўдзел.

Мерапрыемства прайшло XVII раз.

DSC02139

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара