Калядная ялінка для дзяцей у межах праекту “Od migranta do obywatela”
23-га снежня ў Беластоку адбылася калядная ялінка для дзяцей з удзелам Дзеда Мароза. Дзеці маглі атрымаць падарунак і паўдзельнічаць у святочных гульнях.
Арганізатарка Дар’я Шыдлоўская апавяла нам пра мерапрыемства:
– У фондзе POLZA ад клубу мігрантаў адбываюцца мерапрыемствы для дзяцей – сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай. Дзеці расказваюць пра традыцыі і культуру святкавання Раства і Вігіліі. Былі танцы, песні, карагоды. Спявалі песні на розных мовах. Таксама ёсць куток дзіцячай навагодняй творчасці, дзе дзеці могуць зрабіць навагоднюю паштоўку ці навагодні шарык.
Гэтае мерапрыемства праходзіць у рамках праекта “Od migranta do obywatela”, дадаткова фінансаванага праграмай „Fundusz Krajowy”.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя