Калядная ялінка ў Беларускім Доме ў Варшаве
Казачны спектакль, дапамога хворым дзеткам і творыя заняткі. Напярэдадні Калядаў беларусы Варшавы ладзяць імпрэзы для самых маленькіх. Увечары ў Беларускім Доме адбудзецца Калядная ялінка, якую правядуць сустаршыня арганізацыі Уладзімір Кобец:
Пра тое, што неўзабаве чакае самых маленькіх у Беларускім Доме, распавядае сустаршыня гэтай арганізацыі Уладзімір Кобец:
– Ялінку будзе весці літаратарка і вядоўца тэлеканала „Белсат” Валярына Кустава, а таксама драматург, рэжысёр і дзіцячы педагог Васіль Дранько-Майсюк. Дзетак чакае інтэрактыўны спектакль ды шмат розных цікавостак, гэта будзе вельмі цікавы вечар, загадкавы вечар, бо спектакль падрыхтаваны для дзетак вельмі фантастычны, вельмі казачны.
Таксама ў пятніцу а 18:00 Беларускі Дом запрашае на дабрачынны вечар. Сродкі, сабраныя на імпрэзе пойдуць на дапамогу дзеткам з Магілёўскага хоспісу. А ўжо ў нядзелю ў Варшаве адкрыецца навучальны сезон Нікі Сандрас, якая будзе вучыць дзетак маляваць незвычайнымі спосабамі – рознымі крэйдамі і вуголлем.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава