Калядны майстар-клас са Святланай Чакушкай
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні запрашае на Калядны майстар-клас са Святланай Чакушкай.

Дата: 4-га снежня.
Час: 11.30 (час мясцовы).
Месца: Vilniaus g. 20, Вільня.
Вы чулі пра даўнейшыя калядныя звычаі і спевы, але ніколі не ўдзельнічалі? Маеце веды і досвед калядоўшчыка, але не маеце кампаніі? Нават калі нічога не ведаеце пра Каляды – прыходзьце на Калядны майстар-клас і акуніцеся ў атмасферу свята!
Святлана Чакушка распавядзе і навучыць, як весяліцца па-беларуску in style.
Прыходзьце і бярыце з сабой дзяцей, бацькоў, сяброў і калег!
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні
