Калядныя сустрэчы ў Залуках
Было супольнае калядаванне, артыстычныя выступы і аплатак. У пачатковай непублічнай школе ў Залуках прайшлі традыцыйныя яслі. На сустрэчы пабывалі не толькі дзеці, настаўнікі і бацькі, але таксама жыхары вёскі, выпускнікі школы і прадстаўнікі мясцовай ўлады. Песні і калядная пастаноўка прагучалі на дзвюх мовах – беларускай і польскай.
Пасля супольнага калядавання і выступаў наймалодшых удзельнікаў чакалі падарункі, якія дзеткі атрымалі ад войта Гарадка Веслава Кулешы.
[Not a valid template]
Ула Шубзда, Беларуская Радыё Рацыя
