Камала Харыс з візітам у Польшчы



Камала Харыс, віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў з візітам ў Польшчы. Галоўная тэма перамоваў – узмацненне ўсходняга флангу НАТА, а таксама дапамога Украіне, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй, і падтрымка чарговых санкцый у дачыненні да Масквы. Падчас сустрэчы прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі адзначыў, што Украіна зараз змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і свабоду ўсёй Еўропы.

Камала Харыс адзначыла вялікую падтрымку, якую Польшча і польскае грамадства аказвае ўцекачам з Украіны. Падкрэсліла, што ЗША будуць надалей працягваць высілкі ў тым, каб Украіна захавала свой суверэнітэт і незалежнасць.

Камала Харыс

Сёння Камала Харыс сустрэлася з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэмер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Сустрэнецца таксама з украінскімі ўцекачамі ў Польшчы ды наведае амерыканскіх салдатаў, якія размешчаныя ў Польшчы.

Візіт Камалы Харыс прымеркаваны да 23 гадавіны ўступлення Польшчы ў Паўночна-атлантычны альянс.

Беларускае Радыё Рацыя