Каманда BELPOL паспяхова прайшла праверку на паліграфе



Каманда BELPOL, якая аддзялілася ад каманды BYPOL Аляксандра Азарава, паспяхова прайшла праверку на паліграфе, паведаміў тэлеграм-канал новай арганізацыі.

Сцвярджаецца, што па выніках праверкі не выяўленыя асобы, якія супрацоўнічалі б з беларускімі ўладамі альбо здзейснілі ўчынкі, якія дыскрэдытуюць.

Улетку сёлета ў аб’яднанні былых сілавікоў BYPOL адбыўся канфлікт. У выніку яно падзялілася. Юрыдычная назва BYPOL і план «Перамога» застаецца за фондам Аляксандра Азарава, а нязгодныя з Азаравым чальцы арганізацыі ўтварылі новую арганізацыю пад назвай BELPOL. Паводле Азарава, адной з прычынаў канфлікту была адмова некаторых чальцоў BYPOL прайсці праверку на паліграфе.