Камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы заразіўся каронавірусам



Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведаміла, што Камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Яраслаў Міка заражаны каронавірусам.

„Пасля вяртання з паседжання ваеннай рады ў Нямеччыне ў галоўнакамандуючага генерала Мікі было пацверджана заражэнне каронавірусам. Асобы, якія суправаджалі генерала, знаходзіліся на каранціне”, – паведамляе Міністэрства абароны ў Twitter. Гэтую інфармацыю адмовіўся каментаваць міністар здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі. Ён паведаміў, што на цяперашні момант ў Польшчы пацьверджана 20 выпадкаў заражэння каронавірусам.

– Сёння былі пацверджаны тры новыя выпадкі захворвання – адзін у Варшаве і два ў Цешыне. Колькасць тых, хто знаходзіцца ў каранціне, не такая вялікая, крыху болей за тысячу чалавек. Гэта яшчэ не такія лічбы, як, напрыклад, у Італія, Францыі і Германіі. Будзем узмацняць кантроль.

Пэм’ер-міністр Матэуш Маравецкі абвясціў рашэнне аб адмене ва ўсёй краіне масавых мерапрыемтваў.

– Прымаем меры, якія будуць стрымліваць пашырэнне каронавіруса. І сёння мы на ранішняй сустрэчы ўрадавай крызіснай камісіі прынялі рашэнне пра адмену масавых мерапрыемстваў.

У Польшчы таксама матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах. У некаторых гарадах прафіляктычна зачынілі школы і дзіцячыя садкі.

Паводле інфармацыі падляшскага ваяводы, у рэгіёне ў сувязі з падазрэннем каронавіруса тры асобы знаходзяцца ў бальніцы, пяць чалавек – на каранціне, і 238 чалавек пад санітарным наглядам. На Падляшшы працуе восем інфекцыйных аддзяленняў. У якой бальніцы знаходзіцца асоба з падазрэннем каронавіруса – не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя