Камандзір беларускага батальёна „Волат” распавёў пра баі за Бахмут
Украінскі журналіст Юрый Бутусаў апублікаваў відэаінтэрв’ю з камандзірам беларускага батальёна „Волат” палка Каліноўскага Янам Мельнікавым пра баі за Бахмут.
Ваяр распавёў: “…У нас вельмі вялікія страты, але страты гэтыя параненымі. Іх можна будзе вылечыць. Гэта не ампутацыі, гэта не сур’ёзныя раненні ўнутраных органаў. У асноўным гэта сур’ёзныя траўмы, сярэдняй цяжкасці. Але хлопцы ў нас моцныя, волаты! І за пэўны час кожны з іх стане зноў у шыхты”. Сам Мельнікаў ваюе за Украіну з 2014 года. Ён падкрэслівае, што „беларусы ўвесь час гэтай вайны, якая працягваецца ўжо дзевяць гадоў, знаходзіліся ў самых гарачых кропках”.
„Нашай тут прысутнасцю, пралітай крывёю нашай, мы паказваем украінцам, што не трэба сённяшнюю ўладу Беларусі раўняць з беларускай нацыяй, з беларускім народам… „, — кажа камандзір „Волата”.