Камандзір палка Каліноўскага: На баку Лукашэнкі ў вайне – хіба з 5 тысяч спецслужбоўцаў
Беларусь не змяніла планаў распачаць 8-га верасня ваенныя вучэнні, на якіх могуць правесці трэніроўку „вызвалення” тэрыторый. Гаворка можа ісці аб захопе часткі прыгранічных абласцей Украіны.

Сітуацыю каментуе камандзір беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны – „Кіт”):
– Лукашэнка разумее, што яго войска не гатовае ў маральным плане. Ён можа аддаць загад наступаць, а жаўнеры на мяжы проста развярнуцца, разбягуцца ці здадуцца ў палон. Ён увязае ўсё больш і больш, разумеючы, што ў яго ўсё менш і менш шанцаў аднеквацца. Да апошняга ён будзе неяк спрабаваць: „Ды гэта не мы, расейскія афіцэры і генералы ім загадалі. А я, што, а я нічога”.
Генштаб Украіны адзначае, што верагоднасць наступлення з тэрыторыі Беларусі застаецца нізкай. Пры гэтым маніторынгавая група зафіксавала, што трэніровачная зона беларускай авіяцыі зрушылася значна бліжэй да мяжы з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя
