Робэрт Тышкевіч: Для нашага рэгіёну, для нашых бізнесоўцаў гэта вельмі важна
Сумесныя камітэты Сената адзінагалосна прынялі сёння распрацаваныя разам з бізнессупольнасцю папраўкі ў Закон аб ахове дзяржаўнай мяжы, якія дазволяць эфектыўна аказваць дапамогу кампаніям, якія пацярпелі ад закрыцця памежных пераходаў у Кузніцы і Баброўніках.
Камітэты таксама задаволілі прапанову дэпутата польскага Парламенту ад “Грамадзянскай платформы” Робэрта Тышкевіча падоўжыць тэрмін дапамогі з 6 да 12 месяцаў. У нашым эфіры ён пракаментаваў, чаму гэтая тэма зараз асабліва важная.
-Для нашага рэгіёну, для нашых бізнесоўцаў гэта вельмі важна. Зараз мы адрэзаныя ад мяжы з Беларуссю. А гэта заўсёды была сур’ёзная частка даходаў нашага рэгіёну, нашых бізнесоўцаў, якія дзейнічаюць на Падляшшы, і месцы працы для многіх людзей. З закрыццём мяжы ўзнікла крытычная сітуацыя на рынку працы і ў бізнесе не толькі на саміх памежных пераходах. Таму так важна было, каб дзяржава выдзеліла тым фірмам кампенсацыю, якая б дала абарону ад банкруцтва, для захавання працоўных месцаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя