Каму перададуць 1% свайго падатку жыхары Падляшша?
З году ў год расце колькасць Падляшскіх падаткаплацельшчыкаў, якія падтрымліваюць грамадскія арганізацыі. Летась жыхары Падляшша ахвяравалі арганізацыям 13 мільёнаў злотых.
Кожны польскі падаткаплацельшчык можа ахвяраваць адзін адсотак свайго падатку грамадскай арганізацыі, указаўшы гэта ў сваёй гадавой падатковай дэкларацыі. Як падкрэсліваюць згодна сябры розных арганізацыяў, важна каб грошы з «1 адсотка» прызначыць на мясцовыя дзеянні.
Як і што год віцэ-маршалак ваяводства Мацей Жыўна заклікае пакідаць адзін адсотак на Падляшшы.
— Некалі дзеля гэтага трэба было шмат высілку, бо трэба было ісці на пошту і зрабіць аплату. А цяпер, гэта вельмі простая працэдура, дастаткова указаць у гадавой падатковай дэкларацыі нумар грамадскай арганізацыі, якой мы хочам перадаць 1 % падатку і па справе. А справа — гэта радасць дзяцей, якія могуць карыстацца мерапрыемствамі розных арганізацыяў у сферы сацыяльнай дапамогі, адукацыі, турызму ці аховы прыроды. Калі грошы застаюцца тут, яны таксама вяртаюцца да нас у рэгіёне.
Больш за 100 арганізацыяў, якія працуюць на грамадскую карысць, мусяць неяк нас пераканаць у карысці сваёй дзейнасці і сказаць нам: пакіньце гэтыя грошы нам, бо мы працуем дзеля нашага лакальнага соцыуму ў Падляшскім ваяводстве. Мы хочам пры дапамозе гэтай акцыі заахвоціць жыхароў рэгіёну глянуць на лакальны панадворак і пашукаць тут арганізацыі непадалёк, у раёне, у вашым горадзе у вашай вёсцы. Сапраўды варта пакінуць гэты 1% у Падляшскім ваяводстве.
Як тлумачыць старшыня таварыства «Гай» з Гацькоў Ян Мордань, адзін адсотак вельмі важны для невялікіх арганізацыяў:.
— У нашым выпадку гэтыя грошы вельмі добрыя на так званыя адміністрацыйныя справы, напрыклад аплата за тэлефон ці пакупка нейкай паперы і адпраўка пошты. Гэта дазваляе нам дзейнічаць.
Летась 97 на 100 падляшскіх падаткаплацельшчыкаў перадалі свой 1 адсотак падатку на грамадскія арганізацыі. Падаць падатковую дэкларацыю за 2015 год сёлета можна да 2 траўня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток