Каму перашкаджае шматкультурнасць Беластока?



У Беластоку невядомыя трэці раз замалявалі графіці „Вытканы шматкультурнасцю”, якое было створана ў межах праекта супраць дыскрымінацыі і нянавісці. На ім хтосьці зноў перакрэсліў чорнай фарбай габрэйскую мінору, а побач зрабіў надпіс „STOP 447”.

(Фота: facebook.com/bagnowka)

Чарговы акт вандалізму пракаментаваў старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:

– Відаць, што нешта не так з дэклараванай талерантнасцю і адкрытасцю горада Беластока. Чарговыя акцыі паказваюць навонкі шматкультурнасць гэтага горада. Камусьці перашкаджае. Амаль увесь горад у камерах назірання, таму думаю, што ўсё залежыць ад хуткіх дзеянняў паліцыі і пракуратуры. Гэта сапраўды будзе доказ таго, што гэта цікавіць кампетэнтныя службы і яны на гэта хутка рэагуюць.

Графіці было створана ў 2015 годзе. 16-га чэрвеня яно было адноўлена і ўрачыста адкрыта з удзелам прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага, а ўначы з 17 на 18 зноў пашкоджана.

Графіці пасля апошняга аднаўлення (Фота: facebook.com/lukaszleo)

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя