Камунія ў Саколцы



Больш за сто дзетак з парафіі святога Антонія Падуанскага ў Саколцы прынялі першую споведзь.

Вікарый Міхал Ляўкоўскі падзяліўся гісторыяй абраду:

– Дзеці падчас пілігрымкі прынялі першую Святую камунію. З той нагоды, што ў гэтым месцы адбыўся цуд, падчас камуніі ў малым кавалку белага хлеба з’явілася тканка сэрца Ісуса. З той нагоды, што дзеці прынялі Ісуса першы раз, прыязджаюць сюды першы раз, каб яму за гэта падзякаваць. Тут адбываецца супольная Святая імша, дзе дзеці яшчэ раз прымаюць Ісуса.

Па словах вікарыя, вельмі важна дапамагчы дзіцяці сустрэцца з Ісусам у Еўхарыстыі, бо ад гэтага залежыць усё далейшае духоўнае развіццё.

Беларускае Радыё Рацыя