Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дуда наведаў Падляшша
„Я б хацеў, каб узаемаадносіны паміж Польшчай і ўсходнімі краінамі, у тым ліку і з Рэспублікай Беларусь, абапіраліся на сяброўстве”, – сказаў кандыдат у прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда ад апазіцыйнай партыі „Права і Справядлівасць” падчас выбарчай сустрэчы ў Бельску Падляшскім.
„Калі гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі, то Польшчы трэба падтрымліваць працэс яе дэмакратызацыі”, – дадаў Андрэй Дуда:
– Мы гэтыя сувязі павінны будаваць, нармалізоўваць польска-літоўскія адносіны. Таксама паволі з Беларуссю, там канешне пануе ўлада, якую цяжка назваць дэмакратычнай, але трэба аказваць уплыў на дэмакратызацыю. У адносінах да ўлады, якая там ёсць, пакуль трэба захоўваць стрыманасць, але я з’яўляюся прыхільнікам пабудовы прыязных адносін.
Бельск Падляшскі быў апошнім прыпынкам Анджэя Дуды на Падляшшы. Падчас свайго двухдзённага аб’езду кандыдат у прэзідэнты Польшчы наведаў, сярод іншага, Беласток, Сувалкі і Ломжу.
[Not a valid template]
Давид Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара