Канферэнцыя беларусаў свету II



З ініцыятывы нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай у Вільні 22-23 красавіка 2023 плануецца правядзенне Канферэнцыі беларусаў свету II з мэтай працягу практыкі арганізацыі ўзаемадзеяння паміж беларускай дыяспарай і палітычнымі  актарамі дэмсілаў Беларусі.

Пасля шэрагу кансультацый з асяродкамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары былі вызначаныя наступныя тэматычныя блокі Канферэнцыі:

  1. Актуальная палітычная стратэгія Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай Рады і магчымасці супрацы палітычных цэнтраў з дыяспаральнымі арганізацыямі
  2. Пытанні інстытуцыянальнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый
  3. Паляпшэнне каардынацыі паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі, магчымасці ўплыву дыяспары на дзейнасць палітычных цэнтраў
  4. Арганізацыя  сумесных намаганняў у кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі

Арганізатары Канферэнцыі запрашаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары падаваць заяўкі на ўдзел, запоўніўшы адпадведную гугл-форму ніжэй, доступ да якой будуць мець выключна прадстаўнікі арганізацыйнай каманды.

Плануецца, што Канферэнцыя збярэ каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц.

Улічваючы, што колькасць удзельнікаў абмежаваная, прыярытэтнасць будзе надавацца  заяўкам ад беларусаў замежжа, якія прадстаўляюць:

  • Арганізацыі фінансавай падтрымкі беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі;
  • Арганізацыі грамадзянска-палітычнага кірунку;
  • Арганізацыі прававой і юрыдычнай дапамогі беларусам;
  • Арганізацыі аб’яднанняў беларусаў па розных галінах;
  • Арганізацыі культурнай, гістарычнай, адукацыйнай дзейнасці;
  • Лакальныя аб’яднанні беларусаў розных краінаў свету;
  • А таксама тых прадстаўнікоў дыяспары, якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:

  • Выпрацаваць прыярытэты і стратэгію развіцця і падтрымкі беларускай дыяспары
  • Палепшыць механізмы каардынацыі паміж дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі
  • Распрацаваць праекты і план працы на 2023-2024

Падайце заяўку на ўдзел