Канферэнцыя NGO Dzień: некамерцыйныя аб’яднанні ў Польшчы
17 верасня 2022 года ў Варшаве (ul. Foksal, 11) пройдзе канферэнцыя, прысвечаная некамерцыйным грамадскім арганізацыям. У Польшчы больш за 70 000 НДА ў розных сферах, ад экалогіі да мастацтва, з іх дапамогай вырашаюцца пытанні не толькі грамадзян, але і тых, хто часова знаходзіцца на тэрыторыі ЕЗ. Калі вы збіраецеся ствараць грамадскую арганізацыю, хочаце даведацца больш пра тое, якія і для каго ёсць для гэтага магчымасці ў Польшчы, шукаеце аднадумцаў ці фінансавую падтрымку, чакаем вас на канферэнцыі.

Сярод удзельнікаў:
Dobrosława Gogłoza – выканаўчы дырэктар найбуйнейшага ў Польшчы парталу Pomogam.pl па зборы сродкаў на рэалізацыю сваіх ініцыятыў;
Maciej Letkiewicz – кіраўнік кампаніі NGO Consulting, якая займаецца юрыдычнай падтрымкай і кансультаваннем няўрадавага сектару ў Польшчы;
Аляксей Ерахавец – СЕА Фонду “Страна для жизни”.
Уваход на мерапрыемства вольны па папярэдняй рэгістрацыі на сайце https://bungo.me/.
