Канферэнцыя „Падляшша на экспарт” у Беластоку
“Падляшша на экспарт” – гэта загаловак эканамічнай канферэнцыі, якая cабрала ў Беластоку прадпрымальнікаў, эканамістаў і прадстаўнікоў навукі. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі магчымасці развіцця і кірункі экспарту тавараў падляшскіх фірмаў.
Вельмі папулярным напрамкам экспарту падляшскіх тавараў з’яўляецца Беларусь, кажа старшыня Прамыслова-гандлёвай палаты ў Беластоку Вітаўт Карчэўскі. Аднак у недоўгім часе гэта можа змяніцца, – дадае Карчэўскі.
– Беларускі рынак моцна звязаны з расейскім. І калі існуе эмбарга на расейскім рынку, то гэта аўтаматычна пераходзіць і на беларускі рынак. Гэта палітычная перашкода. Таму трэба далей сустракацца, размаўляць, развіваць адносіны. У канцы студзеня – пачатку лютага наведаем Гародню, з такой ініцыятывай выступіла Прамыслова-гандлёвая палата ў Гародні. І далей будзем рабіць спробы пранікнуць на беларускі рынак.
Паводле дадзеных, вялікая частка падляшскага экспарту трапляе ў Беларусь. Беларусь знаходзіцца на 3 месцы ў рэйтынгу краінаў экспарту з Падляшша. Як мяркуе Вітаўт Карчэўскі, у наступным годзе з прычыны эмбарга на польскія тавары ў Расеі, пацерпіць таксама экспарт на Беларусь.
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота cargonews.lt