Канферэнцыя прысвечаная сокалам у Супраслі
Як ахоўваць сокалаў і папулярызаваць пра іх веды вырашалі падчас міжнароднай канферэнцыі прысвечанай тэме драпежных птушак у Супраслі.
Паводле прафесара Святланы Куль-Сільвестравай з Палітэхнічнага ўніверсітэта ў Беластоку, асабліва ў Валікім Княстве Літоўскім паляванне з сокаламі было вельмі папулярнае:
– Адзінае адрозненне, што ў Польшчы паляванне дазвалялася не ўсім, а толькі шляхце. На нашай тэрыторыі сяляне маглі паляваць і нават накладаліся павіннасці па пастаўцы на двор глухароў, трусоў. Былі яшчэ такія ўказанні, напрыклад, пра сокалаў – за крадзеж якіх прадугледжвалася суворае пакаранне.
У час двухдзённай канферэнцыі навукоўцы з Польшчы, Беларусі, Расеі, Ізраіля ды ЗША абмяркуюць розныя аспекты звязаныя з тэмай сокалаў. Таксама навукоўцы наведаюць сакалярню, якая нядаўна ўзнікла ў Беластоцкім музеі вёскі.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара