Канферэнцыя “Усходняя палітыка Польшчы 2014”
“Усходняя палітыка Польшчы” – традыцыйная, штогадовая канферэнцыя пад такой назвай стартуе ў Вроцлаве. Арганізатары сёлета змянілі фармат мерапрыемства, зрабіўшы першы дзень зачыненым для прэсы. „Гэта дасць магчымасць экспертам у розных кірунках усходняй палітыкі плённа папрацаваць над рэкамендацыямі для польскага Міністэрства замежных спраў“, – кажа Мацей Макульскі з Калегіума Усходняй Еўропы:
– Нам падаецца, што колькасць выклікаў, перад якімі стаіць польская замежная палітыка на Усходзе, такая вялікая, што варта скарыстацца патэнцыялам, які маем, і які зможам штогод у Вроцлаве сабраць, каб запрошаныя эксперты змаглі цягам аднаго дня папрацаваць над канкрэтнымі рэкамендацыямі, якія будуць, зразумела, вынесеныя на публічнае абмеркаванне.
Вынікі працы эксперцкіх панэляў, прысвечаных Беларусі, Украіне, Малдове, Расеі, Літве і Паўднёваму Каўказу, прадставяць у час другога дня канферэнцыі.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kew.org.pl