Канфіскацыя падробленага дзіцячага адзення



Супрацоўнікі Нацыянальнай скарбавай адміністрацыі з Ломжы затрымалі ў Шчучыне Граеўскага павета больш за 400 адзінак падробленага дзіцячага адзення. Гэта высветлілася падчас праверкі аднаго з павільёнаў на рынку Шчучына. На дзіцячай вопратцы былі знакі, характэрныя для зарэгістраваных вядомых сусветных брэндаў, а нізкая якасць адзення сведчыла пра тое, што яно не было арыгінальным.

Супрацоўнікі Нацыянальнай скарбавай адміністрацыі паінфармавалі прадстаўнікоў фірм, якім належаць правы на ахоўныя таварныя знакі. Пасля праведзенай экспертызы тыя пацвердзілі, што канфіскаваная вопратка – гэта падробка.

Уладальнік павільёна з падробленым дзіцячым адзеннем паўстане перад судом. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 2 гадоў.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl