Канстанцін Гутман: Цалкам падтрымліваем Украіну



Што расейцы ў замежжы думаюць пра вайну? Што б яны адказалі на пытанне „Чый Крым”? Ці маглі б грамадзяне Расейскай Федэрацыі паўплываць на тое, што дадбываецца ўнутры краіны, будучы па-за яе межамі?

Над такімі тэмамі разважаў былы грамадзянін РФ, цяперашні грамадзянін Нямеччыны Канстанцін Гутман:

-Я знаходжуся ў горадзе Вупертале – гэта Германія. І я, і маё кола сяброў актыўна сочым за падзеямі. Мы прымаем удзел у акцыях падтрымкі Украіны, а таксама ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Мы былі на акцыях у Кёльне, у Вупертале. Мы ўвесь час ходзім на дэманстрацыі. Таксама ў нас шмат музыкальных праектаў. Мы абсалютна бескампрамісна асуджаем дзеянні Расеі і цалкам падтрымліваем Украіну. У першыя тыдні адкрытага расейскага ўварвання мы адыгралі ў нашым горадзе адзін бенефіс-канцэрт, дзе мы сабралі 12 800 еўра для Украіны. І мы працягваем граць канцэрты. У нас ёсць нават міжнародны праект. І тое, што мы збіраем, ідзе на дапамогу беларускім палітвязням і Украіне.   

Канстанцін Гутман перакананы, што расейцы пакуль што не гатовыя да таго, каб ва ўласнай краіне пераламіць сітуацыю. Таму цяпер больш залежыць ад вынікаў вайны ва Украіне.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя