Канстытуцыі 3 траўня спаўняецца 229 гадоў



Сёння (3.05) мінае 229 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі 3 траўня. Гэта была першая ў Еўропе канстытуцыя і другая ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША.

Канстытуцыя 3 траўня рэгламентавала правы і абавязкі грамадзянаў, а таксама правілы функцыянавання дзяржаўных органаў, устанаўліваючы падзел уладаў, адмяняла выбары караля і прынцып liberum veto. Яна стала сімвалам незалежніцкіх традыцый польскай дзяржавы.

Сёння (3.05), у сувязі са станам эпідэміі, у Беластоку не праводзяцца афіцыйныя ўрачыстасці з удзелам жыхароў. Прадстаўнікі ўлады будуць у індывідуальным парадку ўскладаць кветкі да помніка маршалку Юзафу Пілсудскаму. Запланаваныя таксама набажэнствы за Айчыну.

Яна пачалася а 7:30 у царкве св. Мікалая, а ў 11:00 у катэдры. У сувязі з абмежаваннямі, якія дзейнічаюць, паўдзельнічаць у іх зможа абмежаваная колькасць людзей.