Кансультацыйны сайт twojbialystok2020.pl вяртаецца да жыцця
Каб жыхары Беластоку надалей мелі магчымасць праз інтэрнэт выступаць са сваімі прапановамі адносна кірункаў развіцця гораду. Гэтага дамагаюцца дэпутаты гарадской рады ад партыі “Закон і Справядлівасць”, яны набылі ліквідаваны горадам кансультацыйны інтэрнет-партал twojbialystok2020.pl. Дэпутаты хочуць, каб жыхары на сайце пісалі пра тое, што трэба змяніць у сферах адукацыі, аховы здароўя, грамадскага транспарту і гэтык далей. І абураюцца, што прэзідэнт гораду пасля некалькіх месяцаў адмовіўся ад кансультацый на гэтым сайце, выдаткі на ўтрыманне якога склалі 60 тысяч злотых, – кажа прэс-сакратар беластоцкага аддзялення партыі Конрад Зеленецкі.
– Гэты інтэрнэт-рэсурс павінен служыць жыхарам горада. Гараджане павінны пісаць тут пра свае прапановы. Спадзяемся, што даведаемся, як былі выкананы тыя абяцанні, якія былі ўжо агучаныя. Будзем працягваць гэты праект. Нам удалося вярнуць да жыцця сайт twojbialystok2020.pl і хочам, каб ён служыў беластачанам згодна з перашапачатковаму прызначэнню.
Кансультацыйны сайт адкрыецца праз тры месяцы. Але ўжо цяпер на старонцы ў фэйсбуку Twój Białystok 2020 можна пісаць свае прапановы адносна развіцця горада ў бліжэйшыя гады. Ініцыятарам ратавання кансультацыйнага сайта ёсць адзін з гарадскіх дэпутатаў ад партыі “Закон і Справядлівасць” Пётр Янкоўскі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя