Кантрабанда беларускіх цыгарэт – пад выглядам вафельных тортаў



Кантрабанду цыгарэт на 1,5 млн еўра спрабавалі завезці ў Літву пад выглядам вафельных тортаў.  20 ліпеня ў фуры на пункце пропуску «Мядзінінкай» знайшлі 414 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, паведамляе мытня Літвы.

Вялікагруз ехаў з Масквы ў Калінінградскую вобласць. Па дакументах, ён вёз 1152 скрынкі з вафельнымі тортамі пад назвай «Шакаладніца». У мытнікаў выклікаў падазрэнне той факт, што груз з кандытарскімі вырабамі перавозіўся ў спякоту не ў рэфрыжэратары, а ў звычайным тэнтавым паўпрычэпе.

Калі фуру адправілі на рэнтген, высветлілася, што ўпакоўкі забітыя беларускімі цыгарэтамі. 414 тысяч пачкаў цыгарэт канфіскавалі.

zerkalo-io.

Фота: lrmuitine-lt.translate