Кантрабанда на ўкраінска-беларускйа мяжы: 54 ялавыя тушы



На ўкраіна-беларускай мяжы спыненая ці не самая масштабная кантрабанда за апошнія гады. Гэтым разам на тэрыторыю Беларусі спрабавалі пераправіць вялікую партыю ялавічыны.

Тры дзюралевыя чаўны са складзенымі ў іх пяццюдзесяццю чатырма ялавымі тушамі знайші ўкраінскія памежнікі непасрэдна на беразе невялічкай ракі Простыр, якая размяжоўвае Ровенскую вобласць Украіны і Берасцейскую вобласць Беларусі. Ялавыя тушы перахоўваліся ў антысанітарных умовах: яны былі загорнутыя ў брудны паліэтылен і ляжалі проста на спёцы.

На беразе была знойдзеная і каністра з 17 літрамі вадкасці з характэрным пахам самагону. Пошукі ўласніка сталіся дарэмнымі. Напэўна, кантрабандысты паспелі заўважыць памежнікаў і разбегліся.

Украінскія памежнікі даставілі чаўны, ялавыя тушы і самагон прадстаўнікам падаткавай міліцыі. Праваахаронцы спрабуюць выявіць іх уладальніка.

Апошнім часам ялавічына стала ці не самым запатрабаваным таварам на ўкраіна-беларускім сумежжы. 7 чэрвеня прэсовая служба Берасцейскай памежная групы паведоміла, што ў Маларыцкім раёне блізка ўкраінскай мяжы знойдзена 30 безгаспадарных ялавых туш, загорнутых у паліэтылен.

Прычына папулярнасці ялавых туш у кантрабандыстаў відавочная: ва Украіне ялавічына каштуе амаль в два з паловай разы танней, чым у Беларусі.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.