Кантрабанда старадаўніх ікон



Супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы з Палоўцаў падчас агляду легкавога аўтамабіля, якім кіраваў 52-гадовы грамадзянін Беларусі, знайшлі дзве іконы. Адна з іх была схаваная ў каробцы ад цукерак, другая – у спецыяльна вырабленай драўлянай скрыні.

У дачыненні да мужчыны, які сцвярджаў, што іконы вёз як падарунак для сябра з Беластока, пачата крымінальная справа. За кантрабанду беларус адкажа перад судом. Яму пагражае штраф і канфіскацыя ікон.

На падставе папярэдняга меркавання экспертаў з Музея ікон у Супраслі, знойдзеныя іконы, верагодна, прыходзяць з Расеі. Адназ іх – Нараджэнне Багародзіцы – датавана канцом XVIII стагоддзя. Другая ікона, на якой выява Бога Айца са Святым Духам у выглядзе голуба, верагодна, датуецца другой паловай ХIХ стагоддзя. Дакладны кошт іконаў яшчэ не вызначаны.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl