Кантрабанда цыгарэт не спыняецца
Больш за 10,5 тыс пачкаў кантрабандных цыгарэт, схаваных у двух аўтамабілях з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі, канфіскаваныя супрацоўнікамі Падляшскай мытні. Усё адбылося ў пункце пропуску «Баброўнікі» – «Бераставіца». Спачатку для агляду быў абраны Mercedes пад кіраваннем 32-гадовага беларуса. Падчас дэталёвай праверкі высветлілася, што ў падлозе і пад абіўкай у бакавых сценках Mercedes схавана больш за 8 440 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Пра яшчэ адзін выпадак буйной кантрабанды распавёў супрацоўнік Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:
– 45-гадовы грамадзянін Беларусі для правозу нелегальнага тавару выкарыстаў уласны аўтамабіль мазда. У адмыслова змантаванай скрыне пад заднім колам мытнікі на пераходзе «Баброўнікі» знайшлі 2 166 пачак беларускіх цыгарэт. За свае дзеянні парушальнік будзе адказваць у судзе.
Кіроўцам пагражаюць высокія штрафы. Таксама камандуючаму памежнай службы адпраўлены запыт на забарону ўезду гэтым кіроўцам на тэрыторыю Польшчы і іншых краін Шэнгенскай зоны на працягу 5 гадоў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя