Кантрабанда цыгарэт у беларускай фуры



Кантрабанду амаль 350 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі затрымалі падляшскія мытнікі недалёка ад польска-літоўскай мяжы ў Будзіску.

Кантрабанду перавозілі ў фуры. Кіроўца – 57-гадовы грамадзянін Беларусі – затрыманы, кажа прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

– Мужчына сцвярджаў, што нічога не вязе, аднак пры праверцы паўпрычэпа, які папярэднічаў рэнтгену, высветлілася, што ў ім знаходзяцца нелегальныя цыгарэты. У спецыяльна падрыхтаваных скрынях з ДСП мытнікі знайшлі 346 500 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Калі б яны паступілі на рынак, казначэйства страціла б больш за 7,5 мільёнаў злотых з-за нявыплачаных падаткаў. Супрацоўнікі мытнай і падатковай інспекцыі Падляшша пачалі крымінальную справу супраць беларускага кіроўцы, канфіскавалі цыгарэты і грузавік, які іх перавозіў. 

Рашэннем суда беларуса  затрымалі на тры месяцы. Яму пагражае нават да 10-ці гадоў турэмнага зняволення. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Podlaska KAS