Кантрабанда цыгарэт у чыгуначных цыстэрнах са смалой



Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (КАS) з чыгуначнага пагранічнага пераходу ў Семяноўцы прадухілілі кантрабанду 121 000 пачак беларускіх цыгарэт.

Кажа прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі:

– Супрацоўнікі Падляшскай КАS з чыгуначнага пагранічнага пераходу ў Семяноўцы падчас праверкі таварнага цягніка, які рухаўся ў Польшчу з Беларусі, выкрылі кантрабанду 121 000 пачак цыгарэт. Кардонныя скрынкі з кантрабандай, загорнутыя ў фальгу і перавязаныя вяроўкай,  знаходзіліся ў 12 цыстэрнах з вадкай сінтэтычнай смалой. Прыкладны рынкавы кошт цыгарэт складае больш за 1 800 тысяч злотых. Брыгаду цягніка дапыталі. Цыгарэты трапілі на склад мытнага аддзелу ў Семяноўцы.

Справа аб кантрабандзе была адкрыта ў Падляшскай мытні і падатковай інспекцыі ў Беластоку.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl