Кантрабанда цыгарэт у вагоне з ДСП



Супрацоўнікі Падляшскай падатковай адміністрацыі (КАS) з чыгуначнага памежнага пераходу ў Семяноўцы падчас праверкі грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі, выявілі кантрабанду 20 000 пачак цыгарэт. Кантрабанда на суму амаль 300 000 злотых была схаваная ў адным з вагонаў з грузам ДСП. 

У сувязі з выкрыццём кантрабанды супрацоўнікі КАS пачалі крымінальную справу. Была апытана брыгада цягніка. 

Зараз высвятляецца, адкуль паступілі канфіскаваныя цыгарэты, і хто павінен быў стаць атрымальнікам.

 

podlaskie.kas.gov.pl