Кантрабанда цыгарэтаў у бетонных блоках



Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з польска-беларускага памежнага пераходу ў Кузніцы агледзелі грузавік, які перавозіў груз бетонных блокаў з Беларусі.

Грузавік, якім кіраваў 45-гадовы кіроўца, прайшоў праз сканер. Падчас далейшага дэталёвага агляду высветлілася, што кантрабандныя цыгарэты былі схаваныя ў прычэпе сярод бетонных блокаў. Усяго было знойдзена 3 тысячы пачакаў беларускіх цыгарэт розных марак ацэначным рынкавым коштам амаль 45 тысяч злотых. 

У дачыненні да кіроўцы грузавіка пачата крымінальная справа. Мужчына абвінавачваецца ў кантрабандзе цыгарэт, за якое яму можа пагражаць вялікі штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Кіроўца прызнаў сябе вінаватым, ён падаў заяву аб добраахвотным прыцягненні да адказнасці і заплаціў 35000 злотых.

podlaskie.kas.gov.pl