Кантрабанда ў алейным паддоне аўтобуса
Кантрабанду на 1200 пачак цыгарэт затрымалі мытнікі на памежным пераходзе ў Полаўцах.
Кантрабанду прыблізным рынкавам коштам у больш чым 16 тысяч злотых паліцыянты знайшлі ў алейным паддоне аўтобуса, які перасякаў беларуска-польскую мяжу, паведаміў прэс-сэкратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.
– Супрацоўнікі мытна–падатковай службы агледзелі аўтобус, якім кіраваў 30-гадовы паляк. У ходзе дагляду, якому папярэднічаў рэнтген, два лабрадоры Tэдзі і Снупі зацікавіліся месцам пад рухавіком транспартнага сродка. Пасля яго дакладнага дагляду высветлілася, што алейны паддон быў перароблены пад правоз кантрабанды і там было схавана амаль 1200 пачкаў беларускіх цыгарэт.
У дачыненні да кіроўцы мытнікі пачалі адміністрацыйную справу, нелегальны тавар і аўтобус, абсталяваны для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя. Мужчыну пагражае высокі штраф.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl