Кантрабандныя цыгарэты на квадракоптэры
9 сакавіка берасцейскімі памежнікамі ў памежнай паласе на ўчастку адказнасці памежнай заставы «Знаменка» спынена спроба кантрабанды праз беларуска-польскую мяжу.
Паводле аператыўнай інфармацыі, у лясным масіве ў 500 м ад лініі мяжы затрыманы квадракоптэр. Да беспілотных лятальных апаратаў быў прымацаваны груз з 300 пачкаў цыгарэт.
Зараз усе асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, устаноўлены. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму па ч.1 арт. 23.30.
Акрамя таго, вырашаецца пытанне аб прыцягненні іх да адказнасці мытнымі органамі па 14.1. КаАП (Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза па-за вызначаных заканадаўствам месцаў або ў неўстаноўлены час). За парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы альбо правілаў выкарыстання авіямадэляў зламыснікаў прыцягнуць да адказнасці па ст.18.41 КаАП па лініі Белаэранавігацыя. Усе гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе буйных штрафаў.