Кантрабандныя цыгарэты ў фурах
Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з памежнага пераходу ў Баброўніках выявілі кантрабандныя цыгарэты падчас агляду дзвюх польскіх фур.
У сцяне пустога грузавога прычэпу, якім кіраваў 51-гадовы жыхар Люблінскага ваяводства, знойдзена 2 тысячы пачак беларускіх цыгарэт.
У дачыненні да кіроўцы, які прызнаўся ў перавозе кантрабанды, пачатая справа.
