Кантрабандныя цыгарэты ў шынах



Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з Будзіска спынілі для дагляду аўтамабіль, якім кіраваў 39-гадовы жыхар Люблінскага ваяводства.

Аўтамабіль, які быў загружаны шынамі, дакладна праверылі. Высветлілася, што пад шынамі былі схаваныя поліэтыленавыя пакеты з беларускімі цыгарэтамі. Было выяўлена каля 10 000 пачак цыгарэт, прыблізны рынкавы кошт якіх складае больш за 145 тысяч злотых.

У дачыненні да 39-гадовага кіроўца заведзена справа, яму пагражае вялікі штраф. 

podlaskie.kas.gov.pl