Кантрабандныя цыгарэты ў таварным цягніку
Супрацоўнікі падляшскай Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі выявілі 7 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт падчас праверкі таварнага цягніка на пераходзе ў Семяноўцы.
Кантрабанда была схаваная ў адным з 28 вагонаў з драўлянымі трэскамі.
Рынкавы кошт выяўленых цыгарэтаў складае каля 100 тысяч злотых.
